Асабовыя дзеясловы
Асабовыя дзеясловы паказваюць, хто ўтварае дзеянне.
| Асоба | Хто ўтварае дзеянне | Прыклад |
|---|---|---|
| 1-я | той, хто гаворыць | я частую, мы частуем |
| 2-я | той, з кім гавораць | ты частуеш, вы частуеце |
| 3-я | той, пра каго гавораць | ён частуе, яны частуюць |
Над возерам вецер лятае, / На хвалях лілеі люляе (М. Пазнякоў).
Лятае, люляе — цяперашні час, 3-я асоба, адзіночны лік: дзеянне ўтварае той, пра каго гавораць, — вецер.