Зваротныя і незваротныя
Зваротныя дзеясловы — гэта дзеясловы з постфіксам -ся: схаваўся, знайшліся.
Незваротныя дзеясловы — гэта дзеясловы без постфікса -ся: схаваў, знайшлі.
Постфікс — частка слова, якая стаіць пасля канчатка. Ён змяняе лексічнае значэнне дзеяслова: бабуля прытуліла Алёнку (дзеянне накіравана на іншую асобу) — рабінка прытулілася да шкла (дзеянне накіравана на сябе).
Спелае жыта схіліла каласы (М. Гарэцкі). — Юная рабінка да акна схілілася (А. Данільчык).
Схіліла — незваротны дзеяслоў: жыта схіліла (што?) каласы. Схілілася — зваротны дзеяслоў з постфіксам -ся: рабінка схіліла сама сябе.