Формы абвеснага ладу
Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянні, якія адбываліся, адбываюцца ці будуць адбывацца.
| Форма | Значэнні |
|---|---|
| час | цяперашні, прошлы, будучы |
| асоба | 1, 2, 3-я (у цяперашнім і будучым часе) |
| лік | адзіночны, множны |
| род | мужчынскі, жаночы, ніякі (у прошлым часе) |
Я даверыўся чарам лесу. Вярба заспакойвае душу. Галіны елкі лагодзяць сэрца (паводле М. Бусько).
Даверыўся — прошлы час, адзіночны лік, мужчынскі род (асоба ў прошлым часе не вызначаецца); заспакойвае — цяперашні час, 3-я асоба, адзіночны лік; лагодзяць — цяперашні час, 3-я асоба, множны лік.