Што такое спражэнне
Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім і будучым простым часе абвеснага ладу называецца спражэннем. У залежнасці ад асабовых канчаткаў адрозніваюць дзеясловы I і II спражэння.
| Асоба, лік | I спр. (купляць) | II спр. (купіць) |
|---|---|---|
| 1-я адз. | купляю | куплю |
| 2-я адз. | купляеш | купіш |
| 3-я адз. | купляе | купіць |
| 1-я мн. | купляем | купім |
| 2-я мн. | купляеце | купіце |
| 3-я мн. | купляюць | купяць |
Канчаткі I і II спражэння супадаюць толькі ў 1-й асобе адзіночнага ліку (-ю), ва ўсіх астатніх формах яны розныя.