Што такое дзеепрыметнік
Дзеепрыметнік — форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?
Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў: падрыхтаваць — падрыхтаваны, зразумець — зразумелы, зрабіць — зроблены, зжаць — зжаты, пажаўцець — пажаўцелы. Таму дзеепрыметнік можна растлумачыць праз дзеяслоў: зжатае поле — поле, якое зжалі.
Пажаўцець → пажаўцелы (лісток). Падрыхтаваць → падрыхтаваны (даклад).
Ад дзеяслова дзеепрыметнік захоўвае значэнне дзеяння, а пытанне які? і канчаткі ў яго — як у прыметніка.