Асобая форма дзеяслова
Дзеепрыслоўе — асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік.
Дзеяслоў-выказнік называе асноўнае дзеянне, а дзеепрыслоўе — дадатковае, якое яго суправаджае. Пытанне да дзеепрыслоўя ставім ад дзеяслова-выказніка.
Прыгорбіўшыся, ціха і асцярожна патэпаў жораў. Трохі адышоўшыся, ён узляцеў, паплыў над кустамі (А. Бялевіч).
Асноўныя дзеянні — патэпаў, узляцеў, паплыў (выказнікі). Дадатковыя дзеянні выражаны словамі прыгорбіўшыся, адышоўшыся — гэта дзеепрыслоўі.