Дзеепрыслоўны зварот
Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае дзеепрыслоўны зварот. Ён з’яўляецца адным членам сказа — развітай акалічнасцю.
Высока ў небе, раскінуўшы крылы, плаваў каршун (М. Даніленка).
Дзеепрыслоўе раскінуўшы і залежнае слова крылы (раскінуўшы што?) утвараюць зварот. Увесь зварот — адна развітая акалічнасць пры выказніку плаваў.