Што такое выбарачны пераказ
Выбарачны пераказ — гэта пераказ не ўсяго тэксту, а толькі той часткі зместу, якая адносіцца да зададзенай тэмы.
Тэму выбарачнага пераказу звычайна падказвае заданне: «Перад навальніцай» (апусціце інфармацыю пра матылька), «Нечаканы адпор» (апусціце ўсю інфармацыю пра людзей і іх назіранні за сутычкай).
Мурашка, кінуўшы свой груз, пабегла хутчэй да мурашніка. Лётае на ўзлеску матылёк (паводле У. Аляхновіча).
Для тэмы «Перад навальніцай» першы сказ патрэбны: ён паказвае, як лясныя насельнікі хаваюцца ад навальніцы. Другі сказ — пра матылька, яго ў пераказ не бярэм.