Якія прыслоўі маюць ступені
Прыслоўі, што заканчваюцца суфіксам -а, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую (до́рага — даражэ́й, найдаражэ́й; прыго́жа — прыгажэ́й, найпрыгажэ́й).
Блізка відаць, ды далёка дыбаць (Прыказка). Блізка → бліжэй → найбліжэй.
Блізка ўтворана ад якаснага прыметніка блізкі і мае суфікс -а, таму ад яго ўтвараюцца ступені параўнання.