Спосабы ўтварэння прыслоўяў
Прыслоўі ўтвараюцца ад усіх самастойных часцін мовы суфіксальным, постфіксальным, прыставачным, прыставачна-суфіксальным спосабамі (вечар → вечарам, халодны → холадна, як → як-небудзь, чаму → чамусьці, што → нашто, заўсёды → назаўсёды, трохі → патроху, тры → утрох), а таксама спосабам словаскладання (міжволі, сюды-туды, штодзень).
Некаторыя прыслоўі ўтварыліся даўно ад слоў, якія ў сучаснай мове не ўжываюцца: дасюль, знячэўку, насцеж, папярок, трохі, цяпер. Складана вызначыць, ад якіх часцін мовы і як утварыліся такія прыслоўі.