Назоўнік яшчэ змяняецца
Асобна пішуцца спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова перайшлі ў прыслоўі, бо назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах: на памяць, да прыкладу, да пары, не ў пару.
Прачытаць верш на памяць. Да пары збан ваду носіць (Прыказка).
Назоўнік памяць жывы: з памяці, па памяці. Таму на памяць — два словы.