Простыя, складаныя, састаўныя
Паводле будовы прыназоўнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя.
- Простыя прыназоўнікі: а, аб, ад, без, для, за, на, пад, перад, пры, шляхам, дзякуючы.
- Складаныя прыназоўнікі ўтварыліся з двух слоў: з-за, з-пад, па-за, па-над, побач, замест, уздоўж.
- Састаўныя прыназоўнікі складаюцца з двух або некалькіх слоў: у час заняткаў, поруч з дубкамі, у залежнасці ад надвор’я, нягледзячы на мароз, з выпадку адкрыцця, з нагоды юбілею, у канцы даклада.
Жыццё — даброта. Найвялікшая даброта, якая дадзена кожнаму, нягледзячы на ўвесь боль (У. Караткевіч).
Нягледзячы на — састаўны (два словы) вытворны прыназоўнік, які паходзіць ад дзеепрыслоўя.