Часціцы бы (б), жа (ж)
Асобна пішуцца часціцы бы (б), жа (ж): прыехаў бы, прыехала б, казаў жа, чаму ж, хто ж бы, як жа ж.
Часціца бы ўжываецца, калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны (насіў бы, вярцеў бы, глядзеў бы), а часціца б — калі на галосны (насіла б, вярцела б, глядзела б).
Чым бы дыхаў? На холадзе чым саграваўся б? Хто б мяне распазнаў? (Н. Гілевіч)
Чым — на зычны, таму бы; саграваўся, хто — на галосны, таму б. Часціца заўсёды пішацца асобна.