Часціца не: адмаўленне
Часціца не надае адмоўнае значэнне ўсяму сказу, калі стаіць перад дзеясловам-выказнікам (Я даўно не бачыў такой навальніцы), ці асобным яго членам (Пасля ён і пастараўся, каб мне жылося не гладка).
Гадзіннік мой — не сонца, што ў зеніце… Я не хачу, каб некалі ўсё гэта хаця б на момант свой спыніла рух (А. Куляшоў).
У першым радку не адмаўляе толькі адзін член сказа (не сонца). У другім сказе не стаіць перад выказнікам хачу і адмаўляе ўвесь сказ.