Выклічнік як часціна мовы
Выклічнік — гэта часціна мовы, якая выражае, але не называе розныя пачуцці і пабуджэнні.
Выклічнікі бываюць вытворныя і невытворныя. Яны не змяняюцца і не з’яўляюцца членамі сказа.
Выклічнікі не з’яўляюцца ні самастойнымі, ні службовымі часцінамі мовы. Яны — характэрная асаблівасць вуснага маўлення, а ў мастацкіх творах часцей за ўсё ўжываюцца ў дыялогах.
Ах, Сымонка, вось цікава! (Я. Колас)
Ах выражае здзіўленне і захапленне, але не называе гэтых пачуццяў. Выклічнік не змяняецца і не з’яўляецца членам сказа.