Двухсастаўныя сказы
У кожным сказе ёсць граматычны цэнтр — граматычная аснова, ролю якой выконваюць галоўныя члены сказа — дзейнік і выказнік: Над зямлёю распасцёрся ясны купал бяздоннага неба (Я. Колас).
Сказы, граматычная аснова якіх складаецца з дзейніка і выказніка, называюцца двухсастаўнымі: Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад (М. Лужанін).
Нагадаем: граматычная аснова можа складацца і з аднаго галоўнага члена (Раніца. Світае.) — такія сказы аднасастаўныя, іх вывучым пазней.
Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад.
Дзейнік — сад (што?), выказнік — пахне (што робіць?). Ёсць абодва галоўныя члены — сказ двухсастаўны. Дзейнік стаіць пасля выказніка, але гэта не мяняе яго ролі.