Дзейнік і яго пытанні
Дзейнік — галоўны член сказа, які абазначае прадмет маўлення і адказвае на пытанне назоўнага склону хто? або што?
Дзейнік адказвае на агульнае пытанне: аб кім? (аб чым?) гаворыцца ў сказе?
Дзейнік можа выражацца рознымі часцінамі мовы, а таксама непадзельнымі словазлучэннямі.
Чайка над хваляй сівой закрычала (А. Вялюгін).
Аб кім гаворыцца ў сказе? — Аб чайцы. Чайка — дзейнік, называе прадмет маўлення і адказвае на пытанне хто?