Будова іменнага выказніка
Састаўны іменны выказнік складаецца з дапаможнай часткі і іменнай, якая з’яўляецца асноўнай. Іменная частка выражае асноўнае лексічнае значэнне, а дапаможная — граматычнае значэнне часу, ладу і дадатковыя лексічныя значэнні.
Састаўны іменны выказнік абазначае прымету прадмета або яго характарыстыку і адказвае на пытанні які прадмет? што такое прадмет?
Малады лес быў густы.
Лес (які?) быў густы. Быў — дапаможная частка (прошлы час, абвесны лад), густы — іменная частка (прымета лесу).