Няпэўна-асабовыя сказы
Няпэўна-асабовыя сказы — гэта аднасастаўныя сказы, у якіх дзеяслоў-выказнік выражаны формай 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу або формай прошлага часу множнага ліку: Па радыё аб’яўляюць пасадку. Ужо грузяць багаж. Падалі́ грузападымальнікі.
У такіх сказах важна само дзеянне, а не яго ўтваральнікі.
Недалёка ад школы будаўнікі ўзводзяць новы дом. — Недалёка ад школы ўзводзяць новы дом.
Дачнікі пабялілі сады. — На дачах пабялілі сады.
Сэнс сказаў амаль не мяняецца. У правым слупку ўвага засяроджана на дзеянні (узводзяць, пабялілі), а хто яго выконвае, не названа.