Злучальныя злучнікі
Для сувязі аднародных членаў сказа ўжываюцца злучальныя злучнікі, якія падзяляюцца на спалучальныя, размеркавальныя і супраціўныя.
Аднародныя члены звязваюцца злучнікамі або толькі інтанацыяй пералічэння (Пахне мёдам, кветкамі). Паводле спосабу ўжывання злучальныя злучнікі бываюць адзіночныя (і, а, але, ці), паўторныя (і — і, ні — ні, то — то) і парныя (як — так і, не толькі — але).
Плётку ў адно вуха ўпусці, а ў другое выпусці (Прыказка).
Аднародныя выказнікі ўпусці і выпусці звязаны адзіночным супраціўным злучнікам а.