Навошта патрэбны водгукі
Водгукі — гэта вельмі важная форма выказвання сваіх эмоцый. Дзякуючы ім новыя чытачы загадзя могуць атрымаць першае ўражанне, скласці папярэдняе меркаванне пра кнігу. Водгук важны як для чытачоў, так і для аўтара.
- Водгук на кнігу — арыенцір для заўсёднікаў анлайн-бібліятэк або кніжных форумаў: ён дапамагае зрабіць выбар.
- Водгукі на творчасць аўтара ў цэлым дапамагаюць спыніць выбар на кнігах канкрэтнага пісьменніка.
- Самому чытачу водгук дапаможа разабрацца ва ўласных эмоцыях, калі кніга закранула.
- Водгукі дапамагаюць знайсці аднадумцаў, з якімі можна абмеркаваць любімую кнігу.
- Водгук дапаможа наладзіць зваротную сувязь з пісьменнікам.
Водгукі дапамагаюць знайсці аднадумцаў на форумах, у аўтарскіх раздзелах або ў анлайн-бібліятэках.
У гэтым сказе з тэксту практ. 289 — аднародныя акалічнасці месца. Паміж першымі двума — коска (без злучніка), перад адзіночным або коскі няма.