Што такое адасабленне
Адасабленне — гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа, якія змяшчаюць дадатковыя паведамленні: Каля Нёмана рассцілаўся луг, поўны незвычайнага хараства (Я. Колас). Кіламетраў за трыццаць пяць на поўдзень ад Мазыра, на правым беразе Прыпяці, раскінулася па-над ракой невялікае мястэчка Нароўля (У. Краўчанка).
Каля Нёмана рассцілаўся луг, поўны незвычайнага хараства.
Асноўнае паведамленне — каля Нёмана рассцілаўся луг. Адасобленае азначэнне поўны незвычайнага хараства дадае другое, дадатковае паведамленне: луг быў поўны хараства. У вусным маўленні яно аддзяляецца паўзай, на пісьме — коскай.