Паслядоўнае падпарадкаванне
Сярод складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі часткамі вылучаюцца сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак.
У складаназалежных сказах з паслядоўным падпарадкаваннем першая даданая частка падпарадкоўваецца галоўнай, другая даданая — першай даданай, трэцяя даданая — другой даданай і г. д.
Даданыя часткі ўтвараюць ланцужок: пытанне да кожнай наступнай ставіцца ад папярэдняй даданай.
1)Абед быў не абед, 2)бо ўвесь час даводзілася памятаць, 3)які нож для чаго (У. Караткевіч).
Гарызантальная схема: [ ], (бо…), (які…). Ад галоўнай — пытанне чаму? (бо ўвесь час даводзілася памятаць), ад першай даданай — пытанне пра што? (які нож для чаго). Вертыкальная схема: [ ] → (бо…) → (які…).