Сувязь частак і сэнс
Сувязь паміж часткамі ўплывае на змест і пунктуацыйнае афармленне бяззлучнікавых складаных сказаў. Паміж часткамі могуць выражацца наступныя сэнсава-граматычныя адносіны: адначасовасці або паслядоўнасці, супастаўляльныя, прычынныя, выніковыя, умовы, часавыя, паясняльныя.
Каб вызначыць адносіны, паспрабуй уставіць паміж часткамі злучнік, які падыходзіць па сэнсе: і, а, бо, таму, калі, што. Злучнік — толькі праверка: у самім бяззлучнікавым сказе яго няма.