Умова або час
Працяжнік паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа ставіцца, калі ў першай частцы паказваецца ўмова або час дзеяння, пра якія паведамляецца ў другой частцы. У такім выпадку ў першую частку можна ўставіць злучнік калі.
Схема: [умова / час дзеяння] — [ ].
Сонца паднялося вышэй — на зямлю сышла гарачыня (І. Мележ).
Калі сонца паднялося вышэй, на зямлю сышла гарачыня.
Рана ўстанеш — многа зробіш.
Калі рана ўстанеш — умова.