Што такое ўскосная мова
Ускосная мова — гэта чужая мова, якая перадае толькі асноўны змест выказвання асобы ад імя аўтара (апавядальніка), без захавання лексічных, граматычных і інтанацыйных асаблівасцей маўлення пэўнай асобы. Ускосная мова афармляецца як складаназалежны сказ.
Словы аўтара становяцца галоўнай часткай, а чужая мова — даданай. Двукоссе не ставіцца, паміж часткамі — коска.
Міша запытаў: «Хочаш марожанага?»
Дзядзька Алесь сказаў, што дрэўца трэба хутчэй пасадзіць.
У першым сказе — простая мова: словы Мішы перададзены даслоўна, у двукоссі. У другім — ускосная: змест слоў дзядзькі перадае аўтар, гэта даданая частка са злучнікам што.