Двухсастаўныя і аднасастаўныя
Па будове граматычнай асновы простыя сказы бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя. У двухсастаўным сказе аснову складаюць два галоўныя члены — дзейнік і выказнік. У аднасастаўным сказе аснову складае адзін галоўны член.
Аднасастаўныя сказы бываюць пэўнаасабовыя (Бацькоў любі, старых паважай), няпэўнаасабовыя (У газеце пішуць пра новы музей), абагульнена-асабовыя (Без працы не вылавіш і рыбкі з сажалкі), безасабовыя (Світае) і назыўныя (Зімовая раніца).
На Радзіме сонца свеціць бясконца. — За Радзіму сваю будзь героем у баі.
У першай прыказцы аснова сонца свеціць — сказ двухсастаўны. У другой ёсць толькі выказнік будзь героем — сказ аднасастаўны.