Гутарковы і кніжныя стылі
Стылі маўлення адрозніваюцца сферай выкарыстання, задачамі маўлення, стылёвымі рысамі і жанрамі. Гутарковы стыль супрацьпастаўляецца ўсім іншым — кніжным стылям: мастацкаму, навуковаму, афіцыйнаму, публіцыстычнаму.
| Стыль | Сфера | Жанры |
|---|---|---|
| гутарковы | бытавыя, сямейныя, сяброўскія зносіны | бытавая гутарка, размова |
| мастацкі | творы мастацкай літаратуры і вуснай народнай творчасці | раман, паэма, балада, трагедыя |
| навуковы | асвета, навука | навуковы артыкул, рэферат |
| афіцыйны | афіцыйныя зносіны, справаводства, заканадаўства | закон, указ, дагавор, аб’ява, заява, аўтабіяграфія |
| публіцыстычны | грамадска-палітычная дзейнасць (газеты, часопісы, выступленні) | выступленне, артыкул, нататка, інтэрв’ю |
Адносіны да прадмета маўлення перададзены ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях і не перададзены ў навуковым і афіцыйным.